7 траўня 2024, aўторак, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр славянска: Горад захапілі «Зялёныя чалавечкі» з Расеі і Крыма

23

У горадзе пачаліся рабаванні і марадзёрства.

Мэр захопленага Славянска Нэля Штэпа заявіла, што ў ім дзейнічаюць асобы, якія прыбылі з Крыма і з Расейскай Федэрацыі. "Той, хто сёння абвясціў сябе мэрам, я не ведаю, хто гэта, што гэта. Яны і праўда сёння захапілі выканкам... Сапраўды, там сёння "зялёныя чалавечкі", яны не хаваюць, што яны з Крыма, з Расеі", - сказала Штэпа ў эфіры тэлеканала 112.ua.

Па словах мэра, захопнікі павінны неадкладна пакінуць будынак гарсавета.

У панядзелак, 14 красавіка, Штэпа звярнулася да жыхароў горада з просьбай не выходзіць на вуліцу і распавяла, што ў горадзе пачаліся марадзёрствы.

Нагадаем, узброеныя людзі ў камуфляжы захапілі гараддзел міліцыі славянска Данецкай вобласці. Па словах праваахоўнікаў, падчас захопу нападнікамі быў выкарыстаны слёзацечны газ. На будынку гараддзела вывесілі сцяг Расеі і Народнага апалчэння Данбаса.

У дзяжурнай частцы захоўвалася больш за 20 адзінак аўтаматаў, больш за 400 пісталетаў ПМ і патроны да іх. Яны ў захопнікаў. Таксама ўзяты пад кантроль будынак СБУ.

Мэр Славянска Нэля Штэпа пасля захопу запэўніла, што баевікі на баку народа і такім чынам паказваюць сваю нязгоду з кіеўскай уладай.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках