1 траўня 2024, Серада, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасейскія баевікі ў Краматорску захапілі 6 БТРаў

25

Сепаратысты захапілі 6 машын БТР.

Пра гэта паведамляе "ОстроВ".

Ваенная тэхніка была накіраваная ў Краматорск для правядзення антытэрарыстычнай аперацыі.

Першапачаткова актывісты з георгіеўскімі стужачкамі атачылі баявыя машыны і заблакавалі іх рух. Затым на дапамогу да сепаратыстаў прыйшлі добра экіпіяваныя ўзброеныя людзі ў камуфляжы, у народзе званыя "зялёнымі чалавечкамі". Агульнымі намаганнямі яны раззброілі БТРы і адагналі іх у бок вёскі Іванаўка.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі горад Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках