1 траўня 2024, Серада, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак Данецкага гарсавета захапілі байцы харкаўскай «Апоры»

2
Будынак Данецкага гарсавета захапілі байцы харкаўскай «Апоры»

Каля 20 байцоў, узброеных аўтаматамі, бітамі і вінтоўкамі, знаходзяцца на ўсіх паверхах. На рукавах у іх павязкі з надпісам "Апора".

Міліцыя і супрацоўнікі будынка захоўваюць спакой - на сваіх працоўных месцах знаходзяцца мэр Данецка і іншыя работнікі апарату.

Як распавёў "ОстроВу" старшыня структурнага падраздзялення харкаўскай "Апоры" Аляксандр Захарчанка, мэта іх ўваходу ў будынак - дамагчыся ад кіеўскай улады правядзення рэферэндуму аб тэрытарыяльным статусе Данецкай вобласці.

"Першая наша мэта - мы хочам агучыць патрабаванні да кіеўскай улады... Будзем знаходзіцца тут, пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя", - сказаў ён.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, Захарчанка растлумачыў, што іх галоўнае патрабаванне - гэта правядзенне "рэферэндуму" аб тэрытарыяльным статусе Данецкай вобласці.

Ён заявіў, што на сённяшнім пасяджэнні выканкама Данецкага гарадскога савета "Апора" агучыць свае патрабаванні.

У цяперашні час "апораўцы" вядуць перамовы аб тым, каб міліцыя, якая ахоўвае будынак, пакінула яго.

Нагадаем, падчас падзеяў Майдана байцы "Апоры", якія падтрымліваюць уладу Януковіча, неаднаразова чынілі правакацыі супраць мірных удзельнікаў акцый апазіцыі.

Фота: 62.ua

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках