1 траўня 2024, Серада, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сумах абстралялі кватэру каардынатара «Правага сектара»

У Сумах абстралялі кватэру каардынатара «Правага сектара»

Куля ледзь не зачапіла малодшага сына каардынатара «Правага сектара» Віталя Ляшка.

Увечары 15 красавіка невядомыя здзейснілі ўзброены напад на дом каардынатара «Правага сектара» у Шостцы Сумскай вобласці, дэпутата гарсавета Віталя Ляшка, які таксама з'яўляецца прадстаўніком кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Яраша.

Пра гэта Віталь Ляшок паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Цяпер на месцы здарэння працуе следчая група міліцыі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Паўгадзіны таму стралялі мне ў акно. Ледзь не забілі малодшага сына. Куля прайшла ў 20 сантыметрах ад яго. Бізнесу ў мяне няма. Выказваю патрыятычныя перакананні. Падазраю прарасейскіх здраднікаў. Яны вядомыя ўсім у горадзе», - напісаў ён.

Прадстаўнікі «Правага сектара» лічаць напад спробай запалохаць Віталя Ляшка, звязваючы гэта з яго палітычнай дзейнасцю. У зробленым падазраюць прадстаўнікоў прарасейскіх арганізацый, у прыватнасці спартыўны клуб Шосткі «ШКІД», чыю дзейнасць звязваюць з народным дэпутатам Ігарам Малатком.

На адрас «ШКІД» і яго кіраўніка Аляксандра Крывуля гучалі абвінавачванні ў рэкеце, іх называлі арганізаванай злачыннай групай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках