1 траўня 2024, Серада, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага: Напад на Украіну - агрэсія супраць ЕЗ

3
Дэпутат Бундэстага: Напад на Украіну - агрэсія супраць ЕЗ

Агрэсія Расеі супраць Украіны - гэта агрэсія Расеі супраць каштоўнасцяў Еўразвяза.

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта па справах Еўрапейскага Звяза ў Бундэстагу Федэратыўнай рэспублікі Германія Гунтэр Крыхбаўм.

Пра гэта ён заявіў 15 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Данецку, куды прыбыў з афіцыйным візітам у складзе дэлегацыі дэпутатаў Бундэстага ФРГ, перадае УНІАН.

«Мы выступаем за мірнае вырашэнне канфлікту. І агрэсія Расеі супраць Украіны адначасова азначае і агрэсію Расеі супраць каштоўнасцяў Еўразвяза ў цэлым, а галоўнымі каштоўнасцямі Еўразвяза з'яўляюцца мір і свабода. Гэта тое, што аб'яднала ўвесь Еўрапейскі Звяз, гэта тое, за што выйшлі людзі ва Украіне на вуліцу», - сказаў Крыхбаўм.

Пры гэтым ён дадаў, што «30-40 тыс. расейскіх войскаў, якія цяпер знаходзяцца на расейска-украінскай мяжы, сведчаць хутчэй пра тое, што яны выведзеныя туды не для абароны ад Украіны, а наадварот».

Таму нямецкі парламентар падкрэсліў, што сёння «асноўнай мэтай з'яўляецца захаванне краіны, захаванне Украіны» і вырашэнне гэтага міжнароднага канфлікту мірным шляхам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках