1 траўня 2024, Серада, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шахцёры абвінавачваюць Ахметава ў дапамозе экстрэмістам

5
Шахцёры абвінавачваюць Ахметава ў дапамозе экстрэмістам

Над сепаратыстамі Данбаса стаіць не толькі Пуцін, але і прадстаўнікі мясцовай улады і алігархаў.

Пра гэта ў каментары Gordonua.com заявіў лідар незалежнага прафсаюзу гарнякоў Данбаса Мікалай Валынко.

"А над імі стаіць паважаны мільярдэр Рынат Леанідавіч Ахметаў, які, на нашу думку, хоча застацца "гаспадаром Данбаса". Ён хоча сабе ў падпарадкаванне і міліцыю ўсіх узроўняў, і СБУ ўсіх узроўняў, і мэраў гарадоў і пасёлкаў усіх узроўняў", - выказаў меркаванне Валынко.

Лідар прафсаюза лічыць, што канчатковай мэтай сепаратыстаў з'яўляецца "хоць нейкае, але аддзяленне".

"Ім трэба аддзяленне, хоць па прынцыпе Абхазіі і Прыднястроўя, але каб было. Я не маю права ім даваць парады, але магу сказаць адно: "Чамадан, вакзал, Расея!". Няхай туды едуць, а нам дадуць пабудаваць незалежную Украіну", - заклікаў Валынко.

Ён распавёў, што заўтра ў Данецку пройдзе вялікі мітынг у падтрымку адзінай Украіны.

"Мне толькі пад 60 і хацелася б пажыць, але заўтра я буду наперадзе ўсіх, і мае таварышы будуць разам са мной. Дасталі! Ідзе вайна, а народ без зброі, але калі ўлады не могуць супраціўляцца, то будзем супраціўляцца мы!" - запэўніў Валынко.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках