1 траўня 2024, Серада, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучні данецкай школы прыгразілі пафарбаваць яе ў сіне-жоўты колер

8
Вучні данецкай школы прыгразілі пафарбаваць яе ў сіне-жоўты колер

Так школьнікі адказалі на прапанову аднаго з настаўнікаў вывесіць над будынкам сцяг «Данецкай рэспублікі».

Пра інцыдэнт распавёў кіраўнік незалежнага прафсаюзу гарнякоў Мікалай Валынко, перадае мясцовае выданне «Остров». Паводле яго слоў, на Данбасе зараз праводзіцца шырокамаштабная работа сярод навучэнцаў сярэдніх школ, падчас якой настаўнікі прапагандуюць сепаратысцкія ідэі федэралізацыі.

«У 71-й школе горада Данецка настаўнік гісторыі і права прапанавала вывесіць расейскі сцяг, у адказ на гэта старшакласнікі тут жа ёй заявілі, што ў такім выпадку мы адразу ж перафарбуем школу ў жоўта-блакітны колер. Гэта канкрэтны прыклад. А ў цэлым сярод настаўнікаў на ўзроўні абласнога аддзела адукацыі праводзіцца работа па прапагандзе «добрага ўзроўню жыцця». І гэта не дзіўна, паколькі ў асноўным усе кіраўнікі аддзелаў адукацыі прадстаўляюць Партыю анархістаў-рэгіяналаў, якая перамагла на мінулых выбарах. Ім выгадна сеяць такія ідэі, але моладзь у Расею не хоча, а шахцёры хочуць жыць у міры», - перакананы кіраўнік прафсаюза.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках