1 траўня 2024, Серада, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка прэзідэнта Таджыкістана пазбавілася ад «рускага» прозвішча

2
Дачка прэзідэнта Таджыкістана пазбавілася ад «рускага» прозвішча

Азода Рахмонава рушыла ўслед прыкладу бацькі, які ў сярэдзіне 2000-х гадоў пазбавіўся ад рускага суфікса «-аў» у свайго прозвішча.

Пра гэта паведамляе «Азия-Плюс».

На сайце міністэрства замежных спраў, у якім працуе прэзідэнцкая сваячка (яна займае пасаду намесніка міністра), яна цяпер значыцца як Рахмон Азода Эмамалі.

Сам прэзідэнт перайначыў сваё прозвішча на нацыянальны лад (з Рахмонава - на Рахмона) яшчэ ў 2007 годзе. Ён патлумачыў, што вырашыў «вярнуцца да культурных каранёў». Прыкладу кіраўніка дзяржавы тады рушылі ўслед некаторыя чыноўнікі. У прыватнасці, кіраўнік МЗС Хамрахон Зарыпаў стаў называцца Хамрахонам Зарыфі.

Новая хваля дэрусіфікацыі прозвішчаў пачалася ў 2014 годзе. Тады генпракурор Таджыкістана Шархон Салімзада апублікаваў у мясцовай прэсе артыкул, у якім выказаў незадаволенасць тым, што многія маладыя людзі адмаўляюцца ад нацыянальнага напісання прозвішчаў, аддаючы перавагу русіфікаваным варыянтам з суфіксамі «-аў» і « -еў». Па гэтай тэме выказалася і кіраўнік урадавага камітэта па мове Гаўхар Шарафзада, якая заявіла, што пазбаўленне ад рускіх суфіксаў у прозвішчах з'яўляецца «нацыянальным абавязкам кожнага грамадзяніна Таджыкістана».

Неўзабаве пасля гэтага прозвішчы на нацыянальны лад памянялі некаторыя з членаў урада (у прыватнасці, міністр сельскай гаспадаркі Касім Рахбаравіч Касімаў кзяў у якасці прозвішча імя бацькі і стаў называцца Касім Рахбар, аналагічным чынам паступіў і міністр аховы здароўя Нусратула Салімаў - ён стаў называцца Нусратула Файзула). Адкарэктаваў прозвішча і мэр горада Курган-Цюбе Шарыфхон Саміеў: цяпер яго клічуць Самі Шарыф.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках