1 траўня 2024, Серада, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне арыштавалі 23 афіцэра ГВУ Расеі

4
Ва Украіне арыштавалі 23 афіцэра ГВУ Расеі

Агентурная сетка, па словах кіраўніка СБУ Валянціна Налівайчанкі, стваралася 2-3 гады.

Украінскія сілавікі арыштавалі 23 кадравых афіцэраў Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Расеі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка, выступаючы сёння на закрытым пасяджэнні Вярхоўнай Рады, паведамілі LВ.ua крыніцы ў парламенце.

Агентурная сетка, па яго словах, стваралася 2-3 гады. Налівайчанка адзначыў, што кожны дзень на тэлефон даверу СБУ паступае каля 600 званкоў.

Акрамя таго, па звестках кіраўніка СБУ, пратэстуючых, якія вераць, што абараняюць краіну ад «майданаўцаў», не шмат.

Варта таксама адзначыць, што кіраўнік СНБА Андрэй Парубій у размове з LВ.ua таксама пацвердзіў затрыманне 23-25 афіцэраў ГВУ РФ.

Нагадаем, сёння Вярхоўная Рада сабралася на закрытае пасяджэнне, на якім абмяркоўвалася сітуацыя на ўсходзе Украіны. Пасля абмеркавання парламент перайшоў да адкрытага рэжыму працы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках