1 траўня 2024, Серада, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэрце ў Маскве забаранілі арыю з «Руслана і Людмілы» з-за згадкі Кіева

22

Каваціну Людмілы з оперы Міхаіла Глінкі «Руслан і Людміла» выключылі з канцэртнай праграмы Дзён гістарычнай і культурнай спадчыны Масквы.

Арыю забаранілі выконваць з-за слоў «Кіеў» і «Днепр», паведамляе на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» прэзідэнт Дабрачыннага фонду Мікаэла Тарывердзіева Вера Тарывердзіева.

Паводле яе слоў, фонду было прапанавана прадставіць некалькі музычных нумароў для канцэртнай праграмы падчас «Дзён гістарычнай і культурнай спадчыны Масквы».

«Мы прапанавалі выступленне выдатнай маладой спявачкі Тэрмінэ Заран з рамансам Чайкоўскага «Забыть так скоро» і кавацінай Людмілы з «Руслана». Праграма была зацверджаная два тыдні таму. Сёння прадстаўнік Дэпартамента па культуры Масквы выключыў з праграмы каваціну Людмілы па прычыне прысутнасці ў тэксце слоў «Кіеў» і «Днепр», - паведаміла Тарывердзіева.

У каваціне Людмілы ёсць словы: «В терему моем высоком, Как и здесь порой, Запою, запою, родитель дорогой, Запою: ой, Ладо! Про любовь мою, О Днепре родном, широком, Нашем Киеве далеком».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках