1 траўня 2024, Серада, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Януковіча кантралюе ваенная выведка РФ

5
СБУ: Януковіча кантралюе ваенная выведка РФ

Віктар Януковіч знаходзіцца пад кантролем ваеннай выведкі Расейскай Федэрацыі.

Сведчаннем гэтага з'яўляецца яго знаходжанне ў Растове-на-Доне, дзе размяшчаецца адзін з выведвальных цэнтраў Расеі. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

"Вялікая колькасць супрацоўнікаў ваеннай выведкі, якія бралі ўдзел у акупацыі Крыма, на сённяшні дзень перадыслакаваныя на тэрыторыю паўночнакаўказскай ваеннай акругі. Выведвальны цэнтр працуе ў Краснадары, таксама растоўскі выведвальны цэнтр, наварасійскі... Звярніце ўвагу на тое, што менавіта ў Растове адзін з выведвальных цэнтраў знаходзіцца, менавіта з Растова да нас на тэлекамеры з'яўляецца былы прэзідэнт краіны, гэта сведчыць пра тое, што былы кіраўнік краіны знаходзіцца пад кантролем ваеннай выведкі Расейскай Федэрацыі", - сказаў на брыфінгу ў сераду ў Кіеве адзін з кіраўнікоў дэпартамента контрвыведкі Віталь Найда.

Нагадаем, Віктар Януковіч уцёк з Кіева праз Крым у Расею ў канцы лютага. Пасля гэтага ён правёў некалькі прэс-канферэнцый у Растове-на-Доне. На адной з іх былы прэзідэнт пацвердзіў, што прасіў Пуціна ўвесці войскі ва Украіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках