1 траўня 2024, Серада, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі пагражаюць штурмам вайскоўцам пад Краматорскам

20
Баевікі пагражаюць штурмам вайскоўцам пад Краматорскам

Заблакаваных пад Краматорскам украінскіх дэсантнікаў прыехалі штурмаваць узброеныя «зялёныя чалавечкі».

Гэта здарылася адразу з пачаткам змяркання, паведамляе з месца падзеяў карэспандэнт LB.ua.

Напярэдадні да ўкраінскіх байцоў прыбыў чалавек па імені Аляксандр Швец, які прадставіўся ўпаўнаважаным ад камандавання. Ён ініцыяваў фактычнае раззбраенне ўкраінскіх вайскоўцаў. Меркавалася, што са зброі будуць знятыя так званыя «замкі», з прычыны чаго яна перастане быць прыдатнай да выкарыстання, а баявыя машыны адправяцца назад у Днепрапятроўск. Жаўнеры, аднак, адмовіліся выконваць ягонае распараджэнне, заявіўшы, што падпарадкуюцца толькі свайму непасрэднаму камандзіру.

Пры гэтым, з таго, што адбываецца на месцы было зразумела, што такім чынам байцоў проста спрабуюць абясшкодзіць.

Адказваючы на абвінавачванні ў тым, што ён, дэ-факта, спрыяў стварэнню сітуацыі, пры якой вайскоўцаў могуць узяць у палон, ён сказаў, што «у палон іх могуць узяць толькі хітрасцю і подласцю».

Сітуацыя на месцы вельмі напружаная.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках