6 траўня 2024, панядзелак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вернікі Данбаса просяць абараніць іх ад сепаратыстаў

4
Вернікі Данбаса просяць абараніць іх ад сепаратыстаў

Вернікі Данбаса просяць уладу спыніць антысемітызм данецкіх сепаратыстаў.

Савет цэркваў і рэлігійных арганізацый Данецкай вобласці абвінаваціў данецкіх сепаратыстаў у антысемітызме і ксенафобіі і папрасіў органы ўлады і праваахоўныя органы звярнуць на гэта ўвагу. Пра гэта ідзе гаворка ў заяве Савета ў сувязі са здарэннем каля Данецкай сінагогі, апублікаваным на сайце арганізацыі, піша obozrevatel.com.

"Савет цэркваў і рэлігійных арганізацый Данецкай вобласці звяртае ўвагу органаў улады на частыя выпадкі праявы ашалелай ксенафобіі і адкрытага антысемітызму з боку сепаратысцкіх сіл так званай Данецкай народнай рэспублікі, якія праяўляюцца як у распаўсюдзе матэрыялаў гэтай марыянеткавай арганізацыі, якая распачала спробу незаконна ўзурпаваць уладу ў Данецкай вобласці і казаць ад імя ўсіх грамадзянаў рэгіёну, так і прамых правакацыйных дзеяннях, што цягне за сабой страшныя наступствы супрацьпраўнага характару", - гаворыцца ў заяве.

У тэксце адзначаецца, што 15 красавіка, калі яўрэйскі народ пачаў святкаваць Песах, група невядомых з закрытымі тварамі, пад'ехаўшы да данецкай сінагогі, стала раздаваць улёткі ганебнага, супрацьпраўнага характару, якія парушаюць артыкулы 24 і 35 Канстытуцыі Украіны, а таксама арт. 161 Крымінальнага кодэкса Украіны, якія забараняюць распальванне варожасці на аснове рэлігійных вераванняў і ў дачыненні да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў.

Савет цэркваў запатрабаваў ад усіх органаў улады, закліканых забяспечваць правапарадак у рэгіёне, "прыняць усе неабходныя меры па спыненні падобных супрацьпраўных дзеянняў сепаратысцкіх груповак".

"Са свайго боку Савет цэркваў і рэлігійных арганізацый Данецкай вобласці будзе пастаянна адсочваць сітуацыю ў сферы захавання правоў і свабод грамадзян у рэгіёне, інфармаваць адпаведныя органы і праваабарончыя арганізацыі на ўсіх узроўнях, аж да міжнародных", - заявілі сябры Савета.

Савет цэркваў і рэлігійных арганізацый Данецкай вобласці - гэта аўтарытэтная грамадская арганізацыя, якая прадстаўляе практычна ўсе рэлігійныя арганізацыі рэгіёна (як хрысціянскія, так і не хрысціянскія ).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках