6 траўня 2024, панядзелак, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады павялічаць дзяржаўную долю ў ААТ «Кажэўнік»

Улады павялічаць дзяржаўную долю ў ААТ «Кажэўнік»

Беларускія ўлады павялічаць долю дзяржавы статутным фондзе адкрытага акцыянернага таварыства «Кажэўнік» у абмен на дзяржпадтрымку.

Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай урада ад 14 красавіка 2014 года №346, піша АФН.

Згодна з дакументам, прадпрыемству ў 2014 годзе будзе кампенсаваная частка адсоткаў за карыстанне крэдытамі «Беларусбанка», атрыманымі ў 2013 годзе. У прыватнасці, будзе кампенсаваная частка адсоткаў у памеры 50% стаўкі рэфінансавання Нацбанка па крэдыце на суму 15 млрд. рублёў і 50% стаўкі па крэдыце на 4,5 млн. еўра.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці сумесна з Міністэрствам фінансаў і канцэрнам Беллегпрам даручана забяспечыць у 2015 годзе павелічэнне долі дзяржавы ў статутным фондзе ААТ «Кажэўнік» на суму кампенсацыі адсоткаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках