6 траўня 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мірны» штурм часткі ў Марыупалі: кактэйлі Молатава і бітыя аўто

2

На тэрыторыю атакаванай ноччу вайсковай часткі Нацыянальнай гвардыі ў Марыупалі ненадоўга пусцілі журналістаў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша мясцовы актывіст.

«Правінцыйны Марыупаль стаў за ноч сусветнай сталіцай навін. Да поўдня тут былі прадстаўнікі не менш чым дзясятка еўрапейскіх тэлеканалаў і іншыя СМІ...Ачапленне было знятае. На просьбу рэпарцёраў вартавыя на некалькі хвілін упусцілі ўсіх жадаючых унутр часткі. Прэса атрымала цікавыя карцінкі - Молатаў, бітае шкло, астаткі аўто і іншы постапакаліпсіс», - адзначыў ён.

Нагадаем, у ноч на чацвер узброеная групоўка з 300 чалавек атакавала вайсковую частку Нацыянальнай гвардыі ў Марыупалі. Падчас спецаперацыі, якую правялі падраздзяленні МУС, вялікая частка банды была абясшкоджаная і раззброеная. У гэты час працягваецца вышук астатніх, хто нападаў.

Фота: censor.net.ua
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках