3 траўня 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Турысты Пуціна» прыбываюць у Кіеў

19

Кіяўляне паведамляюць пра вялікую колькасць «турыстаў Пуціна» ў горадзе.

Пра гэта пішуць у сацыяльных сетках шараговыя кіяўляне, гаворыцца ў сюжэце ТСН.

"Сёння бачылі на Ленінградскай плошчы 30 чалавек спартыўнай знешнасці. У іх была зброя. Спрабавалі абмяняць расейскія рублі", - паведамляюць кіяўляне. У СБУ не хаваюць, што падобных паведамленняў штодня прымаюць дзесяткамі.

Журналісты склалі карту магчымых шляхоў траплення дыверсантаў: Беларусь, Расея, Прыднястроўе і Крым. У асноўным з дапамогай чыгункі і аўтадарог. Для масавых правакацый яны могуць з'явіцца 1 і 9 траўня.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраўленняў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

15 красавіка ў выніку аперацыі ўкраінскіх сілавікоў быў вызвалены захоплены расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі аэрадром горада Краматорск на поўначы Данецкай вобласці.

17 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў пад кіраўніцтвам афіцэраў ГВУ на вайсковую частку ў Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці. Трое нападнікаў былі забітыя, больш за 60 затрыманыя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках