6 траўня 2024, панядзелак, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія салдаты выводзяць з ладу ўкраінскую тэхніку ў Крыме

12
Расейскія салдаты выводзяць з ладу ўкраінскую тэхніку ў Крыме

У Крыме расейскія вайскоўцы выводзяць з ладу вайсковую тэхніку, якую, паводле дамоўленасцяў, павінны перадаць украінскаму боку.

Пра гэта напісаў у Фэйсбуку кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Паводле яго слоў, напярэдадні ў Бахчысараі загружалі тэхніку аўтамабільнага батальёна. Спачатку расейцы пагадзіліся аддаць 74 адзінкі тэхнікі, пакінуўшы сабе 27 бензавозаў і тры РАРМ - рухомых аўтамабільных рамонтных майстэрняў.

"Тэхніка ўжо было адпраўлялася на мацярык, як прыскакаў бравы расейскі палкоўнік і загадаў разгрузіць яшчэ сем бензавозаў. Маўляў, самім патрэбныя, - паведаміў Тымчук. - На гэта расейскія салдаты запярэчылі, што перад загрузкай на чыгуначныя платформы знялі з аўтамабіляў усё, што маглі, а што не маглі - раскурочылі. Маўляў, навошта зараз нам гэты металалом? На што палкоўнік доўга тупаў ножкамі і крычаў сваім салдатам, што трэба было спачатку разабрацца, што можа самім спатрэбіцца, а потым ужо ламаць і аддаваць украінцам.

Увогуле, вы зразумелі, у якім стане "вяртаецца" тое, што пабывала ў руках прагных і подлых "расейскіх братоў".

Фота: Reuters

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках