6 траўня 2024, панядзелак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10-мятроваму робату-трансформеру пад Адэсай уручылі сцяг Украіны

4

Жалезнаму робату-трансформеру, які стаіць уздоўж трасы Адэса-Южнае, на 13-мятровую дзіду павесілі вялікі сіне-жоўты сцяг Украіны.

«Можна прыехаць і паглядзець. Нічога не малявалі. Сапраўдная фатаграфія», - пераконваюць у кампаніі «ЦІС», якая ў свой час і ўсталявала гэтага волата.

Сам трасформер таксама выраблены ў нацыянальных колерах - блакітным і жоўтым. Робат вышынёй 10 метраў. Яго рукі і галава вырабленыя з пярэдніх частак грузавікоў «ЗІЛ» і аўтобуса. Астатняе - з кавалкаў металу. Увечары трасформер нават падсвятляецца знутры.

Робата-трансформера ўсталявалі некалькі гадоў таму па дарозе ў транспартны порт «Южны», піша ТСН. Назвалі яго баявым чалавекападобныя робатам ЦІС-1КБ. У народзе яго называюць «жалезным чалавекам».

Фота: facebook.com/tis.terminals
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках