6 траўня 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Aerosmith выступіць у 180 кіламетрах ад Менска

4

Амерыканскі рок-гурт 21 траўня выступіць у Вільні на Siemens Arena з праграмай Global Warming Tour.

Гэта будзе першы і адзіны канцэрт калектыву ў краінах Балтыі, а таксама самае блізкае выступленне калектыву да Беларусі. Квіткі каштуюць ад 239 да 360 Lt. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што для паездкі на канцэрт патрэбная наяўнасць візы, піша onliner.by.

Global Warming Tour пачаўся ў траўні 2012 года. Гэта самыя маштабныя і самыя паспяховыя гастролі калектыву з часоў тура ў падтрымку альбома Just Push Play (2001-2002). З новай праграмай Aerosmith паспелі адыграць 70 канцэртаў у ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Цяпер іх чакае 17 канцэртаў у Еўропе, дзе калектыў не выступаў з 2010 года.

Гурт Aerosmith на сцэне ўжо 44 гады, але да гэтага часу застаецца адным з найбольш актыўных і паспяховых калектываў у свеце. У актыве музыкаў чатыры «Грэмі» ў намінацыі «Лепшае рок-выкананне» (больш толькі ў U2), дзесяць MTV Music Awards, сем American Music Awards і чатыры Billboard Music Awards. Таксама на рахунку калектыву больш за 150 мільёнаў прададзеных запісаў. І яны не збіраюцца спыняцца - у 2012 годзе выйшаў іх 15-ы па ліку студыйны альбом Music From Another Dimension.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках