6 траўня 2024, панядзелак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскі міністр адмовіўся ад візіту ў Маскву

18
Японскі міністр адмовіўся ад візіту ў Маскву

Японія пераглядае свой дыпламатычны падыход да Расеі ў святле анэксіі Крыму.

Акупацыя паўвыспы змушае Токіо згортваць дзейнасць, накіраваную на стварэнне цёплых стасункаў з Масквой, паведамляе Nikkei Asian Review.

«Міністр замежных спраў Японіі Фуміа Кісіда планаваў наведаць Расею падчас пасяджэння японска-расейскай гандлёвай камісіі, аднак Токіо быў вымушаны змяніць гэтыя планы. Абмеркаванне візіту ў Японію прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным гэтай восенню будзе таксама, па ўсёй верагоднасці, па сутнасці адкладзена», - гаворыцца ў паведамленні.

«Японія ніколі не будзе патураць зменам статус-кво праз прымяненне сілы, застаючыся ў цені», - заявіў прэм'ер-міністр Сіндза Абэ на саміце Вялікай сямёркі ў Гаазе. Ён падпісаў дэкларацыю лідараў Вялікай сямёркі, якія адмаўляюцца ад удзелу ў чэрвеньскім саміце Вялікай васьмёркі ў Сочы ў РФ. Усе чальцы Вялікай Васьмёркі за выключэннем Расеі таксама пагадзіліся адмяніць сустрэчу міністраў замежных спраў, запланаваную для правядзення ў Маскве ў канцы красавіка, піша Лiга.нет.

Адзначым, што Абэ і Пуцін сустракаліся пяць разоў з моманту прыходу да ўлады японскага прэм'ер-міністра падчас такіх сустрэч як Група 20 вядучых краін і форумаў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. Токіо працаваў над тым, каб паглыбіць свае стасункі з Масквой, у тым ліку эканамічныя і культурныя абмены, імкнучыся дасягнуць прагрэсу наконт перамоў адносна спрэчных Паўночных Тэрыторый, вядомых у Расеі як Курыльскія выспы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках