6 траўня 2024, панядзелак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Парубій: Сепаратысты рыхтуюць правакацыі 9 траўня

9
Андрэй Парубій: Сепаратысты рыхтуюць правакацыі 9 траўня

Кіеў мае інфармацыю пра падрыхтоўку новых сепаратысцкіх выступленняў ва Украіне.

У прыватнасці Дзень перамогі 9 траўня плануецца выкарыстоўваць для ўзмацнення дэстабілізацыі ў краіне. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій, піша gazeta.ua.

"Мы прадугледжваем новы этап актыўнай фазы. Паводле нашых звестак, гэтая актыўная фаза можа мець найбольшы сваё выяўленне 1 і 9 траўня. Уласна 9 траўня сепаратысты і экстрэмісты будуць выкарыстоўваць для ўзмацнення дэстабілізацыі ва Украіне", - сказаў ён на брыфінгу ў сераду ў Кіеве.

Парубій таксама заявіў аб тым, што дзеянні расейскага боку сведчаць аб планах далейшага знаходжання на межах з Украінай.

"Іх войскі працягваюць знаходзіцца ў стане баявой гатоўнасці... Інфармацыя,.... што частка войскаў прыбрана ад мяжы, не адпавядае рэчаіснасці", - заявіў Парубій на брыфінгу ў сераду ў Кіеве.

Ён адзначыў, што паводле аператыўных звестак выведкі, у расейскіх падраздзяленнях праводзяцца ўнутраныя ратацыі. Са слоў сакратара РНБА, з боку расейскіх войскаў у дачыненні да Украіны ўжываюцца элементы запалохвання і праводзяцца правакацыі.

"Расейскія падраздзяленні праводзяць вельмі часта дэманстратыўныя мерапрыемствы, мэта якіх запалохванне", - сказаў Парубій.

Ён таксама паведаміў, што на адлегласці 50 км ад украінска-расейскай мяжы расейскі бок стварае медыцынскія пункты.

Паводле ягоных слоў, гэта сведчыць "аб доўгатэрміновых планах знаходжання Расейскай Федэрацыі на мяжы Украіны".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках