3 траўня 2024, Пятніца, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны: Замоўленыя сюжэты расейскіх СМІ насцярожваюць

9
МУС Украіны: Замоўленыя сюжэты расейскіх СМІ насцярожваюць

Органамі ўнутраных спраў у ноч з 19 на 20 красавіка не праводзілася ніякіх сілавых аперацый у Данецкай вобласці і ў Славянску.

У той жа час не можа не насцярожваць хуткасць з якой на месцы перастрэлкі з'явіліся тэлевізійныя групы расейскіх тэлеканалаў, і відавочна замоўлены сюжэт інфармацыйных рэсурсаў у расейскіх СМІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

«Першакрыніцай інфармацыі з'яўляюцца СМІ, падкантрольныя Дзмітрыю Кісялёву, абвешчанаму персонай нон-грата ў ЕЗ, ЗША і Канадзе, - гаворыцца ў заяве. - МУС таксама заяўляе, што пасля захопу ўзброенымі тэрарыстамі горада Славянска сітуацыя ў горадзе не кантралюецца органамі ўнутраных спраў. Пасля захопу гарадскога аддзела міліцыі мясцовым жыхарам, у тым ліку з крымінальным мінулым, было выдадзена больш за 400 адзінак агнястрэльнай зброі, што і прычыняецца да траўмаў і ахвяр».

Два пісталеты ПМ з Славянскага гараддзела міліцыі пазаўчора канфіскаваныя ў Данецку, дзе двое грамадзян у стане алкагольнага ап'янення пачалі высвятляць паміж сабой стасункі з выкарыстаннем гэтай агнястрэльнай зброі. З прычыны прысутнасці ў горадзе замежных дыверсантаў і незаконных узброеных фармаванняў, а таксама некантралюемага абарачэння агнястрэльнай зброі, Славянск з'яўляецца сёння самым небяспечным месцам ва Украіне. Пасля аднаўлення на тэрыторыі Славянску рэжыму законнасці і правапарадку, органы ўнутраных спраў правядуць расследаванне кожнага паведамлення ў СМІ аб выпадках выкарыстання агнястрэльнай зброі, ахвяр і раненняў.

МУС звяртаецца да ўсіх грамадзян Украіны з заклікам здаць незарэгістраваную агнястрэльную зброю, у тым ліку выкрадзеную з адміністрацыйных будынкаў МУС і СБУ ў Луганскай і Данецкай абласцей. Грамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю, будуць вызваленыя ад адказнасці ў тым выпадку, калі яны не здзейснілі цяжкіх злачынстваў з выкарыстаннем гэтай зброі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках