3 траўня 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча прапанавала размясціць на сваёй тэрыторыі войскі ЗША

1
Польшча прапанавала размясціць на сваёй тэрыторыі войскі ЗША

Польшча прапанавала ЗША і NАТO размясціць на сваёй тэрыторыі амерыканскія войскі ў сувязі з падзеямі вакол Украіны.

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю газеце Washington Post польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. Ён абмяркоўваў гэтае пытанне з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры і галоўнакамандуючым Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі NАТO ў Еўропе амерыканскім генералам Філіпам Брыдлавам.

«Мы мяркуем, што пасля сканчэння 15 гадоў нашага сяброўства ў NАТO і ў святле падзей ва Украіне гэты рэгіён (Усходняя Еўропа) заслугоўвае таго, каб яму былі прадстаўлены гарантыі бяспекі», - заявіў Радаслаў Сікорскі.

Міністр падкрэсліў, што такімі гарантыямі павінна стаць размяшчэнне на пастаяннай аснове войскаў ЗША ў ўсходнееўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Польшчы, піша ІТАР-ТАС.

«Амерыканская база і вайсковая брыгада ёсць у Нямеччыне. Амерыканскія базы ёсць у Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Італіі, Турцыі. І толькі ў Польшчы прысутнасць невялікая», - адзначыў ён.

У пачатку красавіка стала вядома, што NАТO размесціць на тэрыторыі Польшчы дадатковыя войскі.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск. Ён адзначыў, што Паўночнаатлантычны Альянс павялічыць сваю вайсковую прысутнасць у краіне з мэтай развеяць асцярогі ўсходнееўрапейскіх краін з нагоды іх бяспекі пасля анэксіі Крыму Расеяй. Пра гэта ён заявіў праз тры дні пасля таго, як NАТO загадала сваім ваеначальнікам распрацаваць планы ва ўзмацненні абароны ўсходніх межаў краін-чальцоў NАТO, а таксама Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках