15 траўня 2024, Серада, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дураў перадумаў сыходзіць з «Вконтакте»

6
Дураў перадумаў сыходзіць з «Вконтакте»

Павел Дураў адклікаў заяву аб сыходзе з «Вконтакте».

Заснавальнік «Вконтакте» Павел Дураў, які 1 красавіка паведаміў пра намер пакінуць пасаду гендырэктара сацыяльнай сеткі, у ноч на чацвер даслаў членам савета дырэктараў ліст, які адклікае яго заяву аб сыходзе. Тэкст ліста, напісанага на англійскай мове, маецца ў распараджэнні Forbes.

«Since it came to my knowledge that my resignation at this moment can create unnecessary risks for our company, I intend to remain and serve as the CEO» («Паколькі да мяне дайшло меркаванне, што мая адстаўка цяпер можа стварыць непатрэбныя рызыкі для нашай кампаніі, я маю намер застацца і працаваць у якасці генеральнага дырэктара»), - адзначаецца ў дакуменце.

Дзве крыніцы, блізкія да савета дырэктараў «Вконтакте», паведамілі Forbes, што ў сераду Павел Дураў сустракаўся з Іллёй Шчарбовічам, прэзідэнтам фонду United Capital Partners (UCP), які мае 48% «Вконтакте», піша forbes.ru.

У фондзе UCP у чацвер пацвердзілі атрыманне ліста Дурава, паабяцаўшы пракаментаваць сітуацыю пасля высвятлення ўсіх дэталяў. Звязацца з кіраўніком USM Advisors Іванам Стрэшынскім не ўдалося. У USM Advisors адмовіліся ад каментароў. USM Advisors кіруе актывамі холдынгу USM Holdings Ltd., які аб'ядноўвае актывы Алішэра Усманава 1, Андрэя Скоча і Фархада Машыры. Усманаў праз Mail.ru Group валодае 51,99% «Вконтакте». PR-дырэктар Mail.Ru Group Ксенія Чабаненка сказала, што не ведае аб адклiканнi заявы Дурава. Выканаўчы дырэктар «Вконтакте» Дзмітрый Сяргееў не змог пракаментаваць інфармацыю аб лісце.

Павел Дураў, які запусціў «Вконтакте» у 2006 годзе і з тых часоў нязменна займаў пасаду гендырэктара, 1 красавіка паведаміў, што вырашыў скласці свае паўнамоцтвы і больш не зацікаўлены ў фармальных пасадах ва «Вконтакте». Рашэнне пакінуць сваю пасаду Дураў тлумачыў тым, што яго свабода дзеянняў у кіраванні кампаніяй значна скарацілася пасля прыходу ў склад акцыянераў «Вконтакте» фонду UCP у красавіку 2013 года. Да гэтага, у студзені, Дураў перастаў быць саўладальнікам «Вконтакте», прадаўшы свае 12% гендырэктару «Мегафона» Івану Таўрыну. Таўрын у сакавіку перапрадаў свой пакет Mail.Ru Group, якая ў выніку атрымала кантроль над сацсеткай.

Алішэр Усманаў ужо паспеў развітацца з Дуравым, які вырашыў сысці ў адстаўку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках