16 траўня 2024, Чацвер, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэгіянал» Цігіпка патрабуе рэалізацыі плана Пуціна ва Украіне

9
«Рэгіянал» Цігіпка патрабуе рэалізацыі плана Пуціна ва Украіне

У Вярхоўную Раду ўнесены законапраект, які прадугледжвае прадастаўленне рускай мове статусу афіцыйнай.

Пра гэта паведаміў яго аўтар, кандыдат у прэзідэнты Украіны Сяргей Цігіпка 3 красавіка. Паводле яго слоў, законапраект быў унесены сумесна са Святланай Фабрыкант, піша "Корреспондент".

"Мы дамагаемся таго, каб атрымаць адукацыю на роднай мове, а таксама мець зносіны з органамі ўлады было зручна як украінамоўным, так і рускамоўным грамадзянам нашай краіны. Ігнараваць інтарэсы рускамоўных грамадзян, якіх ва Украіне 14 мільёнаў, нельга: гэта ўзмацняе напружанне ў грамадстве, пагражае расколам краіны і стратай дзяржаўнага суверэнітэту", - сказаў Цігіпка.

Ён таксама адзначыў, што будзе справядліва і правільна даць рускай мове статус афіцыйнай. "Гэта адлюстроўвае рэальную моўную сітуацыю ва Украіне. Пры гэтым украінская мова застанецца дзяржаўнай, абавязковай у выкарыстанні дзяржаўнымі органамі", - падкрэсліў самавылучэнец на пасаду прэзідэнта Украіны.

Цігіпка таксама выказаў упэўненасць, што перазагрузка моўнай палітыкі дапаможа супакоіць сітуацыю і ліквідуе глебу для спекуляцый на тэму мовы ва ўкраінскім грамадстве.

Раней лідар ККПУ Пётр Сіманенка заявіў, што камуністы выступаюць за тое, каб руская мова была дзяржаўнай ва Украіне. На гэтым жа настойваюць расейскія ўлады, якія таксама патрабуюць федэралізацыі краіны.

Фота: liga.net

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках