2 траўня 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле факту нападу сепаратыстаў у Харкаве распачатая крымінальная справа

4
Паводле факту нападу сепаратыстаў у Харкаве распачатая крымінальная справа

Антымайданаўцы траўмавалі некалькіх чалавек. Справа распачатая паводле ч.2 арт.296 (хуліганства) КК Украіны - абмежаванне волі да 4 гадоў.

У Харкаве паводле факту сутычак актывістаў Еўрамайдану і Антымайдану, якія сёння адбыліся ў раёне драмтэатра ім. Т.Шаўчэнкі, міліцыя распачала крымінальную справу. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на аддзел сувязяў з грамадскасцю ГУ МУС Украіны ў Харкаўскай вобласці.

Крымінальная справа распачатая паводле ч.2 арт.296 (хуліганства) КК Украіны. Санкцыя артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да 4 гадоў.

Нагадаем, сёння ў Харкаве калона сепаратыстаў на вуліцы Сумскай атачыла групу з дзесяці чалавек - прыхільнікаў Еўрамайдану. Міліцыя паспрабавала ўзяць у кола еўрамайданаўцаў, засцерагчы іх ад антымайданаўцаў і адвесці на бяспечную адлегласць. У гэты час у актывістаў Майдана ляцелі петарды, узрыўпакеты і камяні. Супрацоўнікі спецпадраздзялення "Грыфон" з цяжкасцю адвялі прыхільнікаў Еўрамайдану ў бок і змясцілі ў канвойны аўтамабіль.

Аднак антымайданаўцы заблакавалі канвойны аўтамабіль і пачалі яго расхістваць. Да месца падзей прыбылі некалькі дзясяткаў міліцыянтаў у поўным рыштунку, у некаторых з іх была помпавая зброя.

Антымайданаўцы, прабіваючыся праз кардон міліцыі, спрабавалі біць еўрамайданаўцаў. У выніку гэтага некалькі чалавек былі траўмаваныя.

Фота: REUTERS

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках