4 траўня 2024, Субота, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: А як Крэмль адрэагуе на захоп адмінбудынкаў у Татарстане?

6
Барыс Нямцоў: А як Крэмль адрэагуе на захоп адмінбудынкаў у Татарстане?

Расейскі апазіцыйны палітык пракаментаваў захоп сепаратыстамі адміністрацыйных будынкаў ва Украіне.

Пра гэта Барыс Нямцоў напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«У мяне пытанне ў сувязі з захопам Данецкай дзяржадміністрацыі і іншых будынкаў на Усходзе Украіны, - адзначае ён. - Уявім сабе, што татарскія нацыяналісты (сепаратысты, патрыёты Татарстана, як вам спадабаецца) захапілі будынак Урада рэспублікі, запатрабавалі рэферэндуму аб выхадзе са складу Расеі і стварэнні незалежнай дзяржавы Татарстан. Якая б была рэакцыя Крамля, яго шасцёрак Зюганава, Жырыноўскага, Міронава? Прапагандыстаў Кісялёва, Салаўёва і Лявонцьева з Праханавым? ФСБ і Пракуратуры разам з СК? Што паўстанцы - героі і патрыёты, якія патрабуюць гістарычнай справядлівасці або, што яны - тэрарысты, сепаратысты і злачынцы, якія развальваюць Расею?»

6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках