4 траўня 2024, Субота, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста Russia Today затрымалі на ўкраінскай мяжы

Журналіста Russia Today затрымалі на ўкраінскай мяжы

Журналіста RUPTLY, які ўваходзіць у склад англамоўнага расейскага тэлеканала RT, затрымалі памежнікі на расейска-украінскай мяжы.

Аператару відэаагенцтва Андрэю Іванову было адмоўлена ва ўездзе на тэрыторыю Украіны. Адмову памежная служба матывавала тым, што ў яго недастаткова сродкаў для знаходжання на тэрыторыі Украіны, піша mediananny.com.

Нагадаем, што сёння, 7 красавіка, уступіла ў сілу пастанова Кабінета Міністраў Украіны ад 15 лютага, прынятая ў адказ на ўстражэнне правілаў перасячэння ўкраінцамі межаў РФ і скарачэнне тэрміну знаходжання ўкраінскіх грамадзян у Расеі, укаранёных 1 студзеня ў аднабаковым парадку. З сённяшняга панядзелка памежная служба пачала ўжываць аналагічныя нормы ў дачыненні да грамадзян Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках