4 траўня 2024, Субота, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы людзей ва ўсім свеце зладзілі баі на падушках

У мінулыя выходныя адзначаўся Мждународный Дзень баёў на падушках.

З гэтай нагоды на цэнтральных плошчах больш чым 100 гарадоў па ўсім свеце адбыліся масавыя падушачныя пабоішчы, піша korrespondent.net.

Міжнародны Дзень баёў на падушках штогод адзначаецца ў першую суботу красавіка. Падобныя акцыі праходзяць у дзесятках гарадоў свету. Абавязковая ўмова ўдзелу - нанясенне толькі лёгкіх удараў і дружалюбнае стаўленне да супернікаў.

Найбольш масавымі ў гэтым годзе сталі акцыі ў Будапешце, Нью-Йорку, Ганконгу і Лондане.

Жыхары брытанскай сталіцы адзначылі міжнародны дзень баёў на падушках, зладзіўшы жартоўныя баталіі на Трафальгарскай плошчы. Мерапрыемства праходзіла на «паўночнай тэрасе», якая прымыкае да Нацыянальнай галерэі. З-за вялікай колькасці людзей на пляцоўцы было цесна. Траўм у выніку падушачнай бітвы ніхто не атрымаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках