4 траўня 2024, Субота, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкая аблрада адхрысцілася ад абвяшчэння «незалежнасці» Данбаса

2

Данецкая абласная рада ніякіх рашэнняў сёння не прымала і пазачарговай сесіі не праводзіла.

Пра гэта гаворыцца на старонцы прэс-службы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Паведамляем вам, што ў сувязі з захопам будынка 6 красавіка 2014 года, апарат Данецкай абласной рады не можа функцыянаваць у працоўным рэжыме. У сувязі з гэтым адсутнічае сувязь з дэпутацкім корпусам. 7 красавіка дэпутаты абласной рады не праводзілі сесіі, рашэнні не прымаліся, - гаворыцца ў паведамленні. - Просім жыхароў вобласці быць разважлівымі і не паддавацца на правакацыі. Праца рады будзе адноўленая пасля вызвалення будынка".

У прэс-службе падкрэслілі, што дэпутаты Данецкай абласной рады выступаюць за мірнае і законнае вырашэнне палітычнага крызісу ў рэгіёне.

Як паведамлялася раней, у панядзелак самаабвешчаны "Народны савет Данбаса" прыняў на "пазачарговай сесіі" рашэнне аб стварэнні "Данецкай народнай рэспублікі" і яе ўваходжанні ў склад Расеі. "Народны Савет Данбаса" засядае ў захопленым напярэдадні будынку Данецкай абласной рады/абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Раней Данецкая гарадская рада заявіла, што не прызнае, так званую, "Народную Раду Данбаса", якая абвясціла аб стварэнні "Данецкай народнай рэспублікі".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках