1 траўня 2024, Серада, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аль-Сісі абвешчаны пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Егіпце

2
Аль-Сісі абвешчаны пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Егіпце

У Егіпце падведзеныя канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне ў канцы траўня.

Пра гэта паведамляе Reuters. Пераможцам прызнаны былы міністр абароны Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі, які атрымаў 96,91 адсотка галасоў. Яго адзіны супернік сацыяліст Хамдзін Сабахі набраў 3,09 адсотка галасоў, піша Lenta.ru.

Яўка на выбарах склала 47,45 адсотка. Такім чынам на выбарчыя ўчасткі прыйшлі каля 25 мільёнаў чалавек.

Аль-Сісі займаў пасаду міністра абароны з жніўня 2012 года па сакавік 2014 года. З ліпеня 2013 па сакавік 2014 года фельдмаршал быў намеснікам прэм'ер-міністра краіны. У ліпені 2013 года вайсковец арганізаваў дзяржаўны пераварот, які прывёў да звяржэння прэзыдэнта краіны Мухамеда Мурсі. Пасля гэтага ў краіне пачаліся ганенні на прыхільнікаў руху «Браты-мусульмане».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках