1 траўня 2024, Серада, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус у Пецярбургу ўрэзаўся ў натоўп: 26 пацярпелых

8

Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне з вялікай колькасцю пацярпелых здарылася ў цэнтры Санкт-Пецярбурга.

Увечары 3 чэрвеня пасажырскі аўтобус, які рухаўся па Неўскім праспекце, раптам заехаў на тратуар і ўрэзаўся ў пешаходаў. У выніку раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі ў агульнай колькасці 26 чалавек, паведамляе ГУ МУС па Пецярбургу ўдакладненыя дадзеныя (учора называлі меншы лік пацярпелых). У ліку пацярпелых апынуліся шасцёра дзяцей.

 Па дадзеных на раніцу 4 чэрвеня, у лякарнях застаюцца 10 пацярпелых, далажыў кіраўнік гарадскога камітэта па ахове здароўя Валерый Калабуцін на пасяджэнні ўрада Пецярбурга. Ён удакладніў, што 24 пацярпелых дастаўленыя ў медустановы на хуткіх, два звярнуліся ў лякарню самастойна, але 16 чалавек ужо выпісаныя, паведамляе сайт гарадской адміністрацыі.

У цяжкім стане знаходзяцца два чалавекі, у тым ліку кіроўца аўтобуса, якому зрабілі аперацыю, распавёў чыноўнік. Таксама, паводле яго слоў, у лякарні застаецца адно дзіця ў стане сярэдняй цяжкасці, піша NEWSru.com.

У рэгіянальнага МНС іншыя звесткі на раніцу 4 чэрвеня: сямёра пацярпелых застаюцца ў лякарнях, у тым ліку адно дзіця. Па звестках паліцыі, 18 з 26 пацярпелых пешаходаў, у тым ліку чацвёра падлеткаў ва ўзросце 12-15 гадоў, неўзабаве адпусцілі з лякарняў пасля аказання меддапамогі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках