1 траўня 2024, Серада, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабака навучыўся запускаць мячык пры дапамозе катапульты (Відэа)

4

Невядомы інжынер, якому, відаць, не хапае часу, каб пагуляць з любімым сабакам, вырашыў пытанне вельмі радыкальным чынам.

Каб яго гадаванец не засумаваў, гаспадар сабраў з падручных матэрыялаў невялікую катапульту для мячыка і навучыў свайго сабаку ёю карыстацца.

Прыладу адрознівае прастата ў кіраванні і нядрэнная "хуткастрэльнасць". Мяркуючы па відэа, апублікаваным на YouTube, за хвіліну сабака паспявае чатыры разы збегаць за мячыкам. Менш чым за два тыдні ролік набраў звыш 700 тысяч праглядаў. Каментатары па вартасці ацанілі задумку, хоць многія адзначылі, што невысокая якасць відэазапісу можа сведчыць пра тое, што здымка вялася яшчэ некалькі гадоў таму, піша NEWSru.com.

Некаторыя з карыстальнікаў успомнілі пра іншае, больш папулярнае відэа, якое трапіла ў сетку яшчэ шэсць гадоў таму. Яно таксама дэманструе магчымасці катапульты для мячыка, аднак прадстаўленая прылада значна больш тэхналагічная.

Нагадаем, што восенню мінулага года брытанская кампанія JTM выпусціла адмысловую пральную машыну, якая рэагуе на сабачы брэх. Гэтая мадэль прызначаная для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якім дапамагаюць сабакі-павадыры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках