1 траўня 2024, Серада, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Мсціслаўля не падзяліў дом з жонкай і спаліў яго

4
Жыхар Мсціслаўля не падзяліў дом з жонкай і спаліў яго

Сямейная драма з клубамі агню і дыму разгулялася на днях у Мсціслаўлі.

Як стала вядома супрацоўнікам міліцыі, ператварыць у попел уласны дом вырашыў 43-гадовы мужчына. Раней ён жыў у ім са сваёй жонкай, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскай вобласці.

Увечары 1 чэрвеня мужчына з'явіўся на парозе ўласнага дома ў стане алкагольнага ап'янення. Гаспадар запатрабаваў ад былой жонкі падзелу квадратных метраў. Атрымаўшы адмову, у лютасці схапіў каністру з бензінам, расплюхаць паліва па верандзе і падпаліў. Гаспадыня дома знаходзілася ў адным з пакояў, аднак, зразумеўшы, што адбываецца, адкрыла акно і выскачыла на вуліцу.

Выгляд веранды ахопленай полымем, відаць, працверазіў падпальшчыка. Мужчына чым папала пачаў тушыць полымя. Пажар удалося спыніць. Аднак агнём быў пашкоджаны дах, само памяшканне веранды і некаторая маёмасць у доме. Гаспадар атрымаў апёкі.

У дачыненні да гора-падпальшчыка Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа па арт. 218 ч. 2 КК. Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці цягне пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін ад 3-х да 10-ці гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках