1 траўня 2024, Серада, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будаўніцтва другой МКАД накіруюць Br400 мільярдаў

5
На будаўніцтва другой МКАД накіруюць Br400 мільярдаў

На будаўніцтва другой кальцавой дарогі вакол Менска прадугледжваецца выдзяленне крэдыту Банка Развіцця ў суме Br400 млрд.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні міністэрства транспарту і камунікацый са спасылкай на пастанову ўрада N530, піша "Інтэрфакс".

"У цяперашні час міністэрства транспарту і камунікацый прапрацоўвае магчымасць уладкавання цэментабетоннага пакрыцця на другой МКАД: да 1 жніўня плануецца ўвесці доследна-эксперыментальны ўчастак па такой тэхналогіі працягласцю каля 1 кіламетра", - адзначаецца ў паведамленні.

"Адначасова холдынг "Белаўтадар" ушчыльную займаецца пытаннем закупкі альбо арэнды адпаведнай тэхнікі і абсталявання з тым, каб беларускія дарожна-будаўнічыя трэсты ўжо ў бліжэйшы час маглі ажыццяўляць узвядзенне цэментабетонных дарог уласнымі сіламі", - падкрэсліваецца там.

У канцы лютага 2014 года Лукашэнка даручыў прадоўжыць будаўніцтва другой кальцавой дарогі вакол горада Менска. Дарога будзе пабудаваная часткова па новым кірунку, а таксама з выкарыстаннем існуючых участкаў аўтадарог. Агульная яе працягласць складзе каля 160 км. На першым этапе будзе ўзведзены ўчастак ад аўтадарогі М-3 Менск - Віцебск (раён Астрашыцкага гарадка) да аўтадарогі М-6 Менск - Гродна (раён Аксакаўшчыны) працягласцю каля 40 км.

Заказчыкам па будаўніцтве другой МКАД выступае РУП "Менскаўтадар-Цэнтр", падрадчыкамі з'яўляюцца будаўнічыя трэсты холдынгу "Белаўтадар". Распрацоўку праектнай дакументацыі ажыццяўляе дзяржаўнае прадпрыемства "Белгіпрадар".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках