1 траўня 2024, Серада, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чырвоны Ліман цалкам вызвалены ад акупантаў

15
Чырвоны Ліман цалкам вызвалены ад акупантаў

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі сёння цалкам вызвалілі Чырвоны Ліман Данецкай вобласці ад тэрарыстаў.

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў, які знаходзіцца з візітам у Славянску, заявіў, што ўжо сёння гатовы прыняць пастанову аб аднаўленні дзейнасці ў горадзе органаў улады, а па вяртанні ў Кіеў падрыхтуе указ аб прызначэнні старшыні мясцовай адміністрацыі з ліку вайскоўцаў, паведамляе ТСН.

У Славянску сёння прадоўжыліся баі паміж сіламі антытэрарыстычнай аперацыі і ваеўнікамі, якія спрабуюць вырвацца з горада, засланяючыся цывільным насельніцтвам.

На пачатку чэрвеня сілы антытэрарыстычнай аперацыі пры чынным спрыянні вайсковай авіяцыі і артылерыі правялі адну з самых масавых аперацый за ўвесь час АТА. За 3 чэрвеня каля сяла Сямёнаўка пад Славянскам знішчаны 500 ваеўнікоў, 1,5 тысячы - параненыя. Страты сярод украінскіх вайскоўцаў склалі трое забітых і 50 параненых.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках