2 траўня 2024, Чацвер, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ТОП-25 лепшых гарадоў свету для адпачынку

2
ТОП-25 лепшых гарадоў свету для адпачынку

ТОП-25 лепшых гарадоў свету для адпачынку вызначыў папулярны інтэрнэт-партал TripAdvisor, на якім размешчаны водгукі мільёнаў турыстаў аб адпачынках.

Штогод TripAdvisor вызначае пераможцаў прэміі турыстаў 'Choice, якія і фармуюць рэйтынг. У 2014 годзе лепшым горадам для турыстычнага адпачынку стаў Стамбул. Найбуйнейшы горад Турцыі абышоў такія папулярныя ў падарожнікаў еўрапейскія гарады, як Рым (2-е месца), Лондан (3-е месца), Прага (5-е месца), Парыж (7-е месца), Берлін (11-е месца ), Барселона (15-е месца), Будапешт (21-е месца), паведамляе БелТА.

На чацвёртым радку рэйтынгу размясцілася кітайская сталіца - Пекін, шостую пазіцыю займае горад у Марока - Маракеш, восьмы ў спісе в'етнамскі горад Ханой. Дарэчы, Ханой стаў пачаткоўцам рэйтынгу. У дзясятку таксама ўвайшлі Сіем-Рып (Камбоджа) і Шанхай (Кітай).

Цікава, што на 16-м месцы знаходзіцца культурная сталіца Расеі Санкт-Пецярбург, а вось Масква ў рэйтынг-2014 не патрапіла. Шэсць з 25 ТОП-гарадоў знаходзяцца ў Азіі.

Таксама ў ТОП-25 лепшых турыстычных гарадоў свету ўвайшлі Нью-Ёрк (ЗША), Фларэнцыя (Італія), Буэнас-Айрэс (Аргенціна), Дубай (ААЭ), Чыкага (ЗША), Кейптаўн (Паўднёвая Афрыка), Бангкок (Тайланд), Сіднэй (Аўстралія), Лісабон (Партугалія), Чыангмай (Тайланд). Замыкае спіс амерыканскі горад Сан-Францыска.

Фармаваўся ТОП на аснове водгукаў мільёнаў падарожнікаў. Улічваліся лік водгукаў і іх змястоўнасць, а таксама рэйтынгі гатэляў, славутасцяў і рэстаранаў больш чым за 12 месяцаў.

TripAdvisor - гэта найбуйнейшая ў свеце турыстычная пляцоўка, дзе можна атрымаць актуальную інфармацыю, паглядзець фота і даведацца пра водгукі падарожнікаў з усяго свету. Часцяком гэта дапамагае выбраць аптымальны варыянт адпачынку і спланаваць свой ідэальны адпачынак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках