4 траўня 2024, Субота, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ратавальнікі знайшлі самапісцы «Боінга»

14
Украінскія ратавальнікі знайшлі самапісцы «Боінга»

«Чорныя скрыні» знайшлі супрацоўнікі Дзяржслужбы ў надзвычайных сітуацыях.

Супрацоўнікі Дзяржаўнай службы ў надзвычайных сітуацыях Украіны выявілі на месцы падзення малазійскага самалёта дзве «чорныя скрыні», але іх месцазнаходжанне не называецца. Пра гэта паведаміў дарадца кіраўніка Данецкай абладміністрацыі Канстанцін Батозскі ў пятніцу, 18 ліпеня.

«Дзве чорныя скрыні былі выяўленыя сіламі нашага ДСНС. Дзе гэтыя скрыні знаходзяцца на цяперашні момант, у мяне няма інфармацыі», - перадае словы дарадцы «Інтэрфакс-Украіна».

Як паведамлялася, 17 ліпеня ў Данецкай вобласці пацярпеў катастрофу малазійскі лайнер Боінг-777, на борце якога, паводле апошніх звестак, знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі.

Нагадаем, у самаабвешчанай ДНР заявілі, што ўжо знайшлі «чорныя скрыні» на месцы катастрофы Боінга і перададуць іх на экспэртызу ў Маскву.

У той жа час, ва ўкраінскім міністэрстве замежных спраў заявілі, што паводле міжнароднага права «чорныя скрыні» авіялайнера павінны знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, і вываз іх на тэрыторыю РФ неправамерны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках