2 траўня 2024, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік генеральнага сакратара ААН едзе ва Украіну

1
Намеснік генеральнага сакратара ААН едзе ва Украіну

Джэфры Фельтман прыбудзе ва Украіну 28-29 ліпеня.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун дэлегуе ва Украіну свайго намесніка з мэтай каардынацыі далейшых дзеянняў у развязанні крызіснай сітуацыі ва Украіне, якая абвастрылася пасля падзення малазійскага авіялайнера на Данбасе. Пра гэта генеральны сакратар ААН сказаў у тэлефоннай размове з Пятром Парашэнкам. Яны дамовіліся аб цеснай каардынацыі далейшых дзеянняў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Падчас гутаркі Пан Гі Мун назваў катастрофу самалёта малайзійскіх авіяліній шакавальнай і недапушчальнай. Ён падкрэсліў, што неабходна высветліць усе акалічнасці гэтай трагедыі. Парашэнка запэўніў генеральнага сакратара ААН у поўнай адкрытасці да міжнароднага расследавання.

Таксама Парашэнка ў чарговы раз заклікаў прызнаць самаабвешчаныя «Данецкую» і «Луганскую народныя рэспублікі» (ДНР і ЛНР) тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Генеральны сакратар ААН адзначыў, што прэзідэнт Украіны мае поўнае права абараняць сваю тэрыторыю і сваіх грамадзян.

Парашэнка таксама паведаміў Пан Гі Муну аб магчымым вымушаным датэрміновым вяртанні ўкраінскіх верталётаў, якія былі задзейнічаныя ў аперацыях ААН у падтрыманні міру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках