4 траўня 2024, Субота, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук стрэліў з пнеўматыкі ў аўтобус

15

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння на прыпынку грамадскага транспарту.

25 ліпеня 24-гадовы маладзён стрэліў з пнеўматычнага пісталета мадэлі MP651K у дзверы аўтобуса №8.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на прыпынку грамадскага транспарту. Хлопец пазней растлумачыў, што ў яго быў дрэнны настрой пасля таго, як ён пасварыўся з дзяўчынай, піша onliner.by.

Хлопец быў п'яны - у крыві выявілі 1,45 праміле алкаголю. Ад міліцыі пасля стрэлу ён спрабаваў схавацца ў найбліжэйшай лесапаркавай зоне, але быў затрыманы нарадам Дэпартамента аховы за некалькі хвілін.

Высветлілася, што хлопец нідзе не працуе і ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж і кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Пры разглядзе новай справы гэтыя абставіны могуць быць улічаныя. Абцяжарвае віну таксама і тое, што хлопец у момант учынення злачынства знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Цяпер супраць хулігана распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэксу - «хуліганства, якое суправаджаецца пашкоджаннем маёмасці». Шкода «Мінсктрансу» ацэненая ў 516 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках