6 траўня 2024, панядзелак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для рэкламы Nokia сабралі прыладу сілкавання з бульбы (Відэа)

7

Брытанцы прэзентавалі самы арганічны спосаб сілкавання.

Брытанскае падраздзяленне Nokia, якое цяпер уваходзіць у склад карпарацыі Microsoft, супольна з мастаком і навукоўцам-энтузіястам Калебам Чарлэндам, а таксама сеткай раздробных крам мабільнай электронікі Carphone Warehouse арганізавала праект, у рамках якога быў прэзентаваны "самы арганічны спосаб сілкавання", піша партал onliner.by.

У рамках рэкламнай акцыі Чарлэнд з памочнікамі сабраў "блок сілкавання" з 800 аб'яднаных паміж сабой бульбін і яблыкаў, з дапамогай якога можна зараджаць смартфон (у гэтым выпадку - Nokia Lumia 930).

Сам Чарлэнд адзначыў, што яшчэ падчас вучобы ў школе ён захапляўся прастатой батарэйкі, якую можна зрабіць са звычайнай бульбіны. На запрашэнне Microsoft ён паставіў экспэрымент, мэтай якога было высветліць, ці можна падсілкаваць звычайны смартфон крыніцай энэргіі, якую Чарлэнд назваў найбольш натуральнай з магчымых.

Відэаролік з дэманстрацыяй бульбяна-яблычнай прылады сілкавання, устаноўлены на адной з вуліц Лондана, быў апублікаваны на YouTube 25 ліпеня і набраў амаль 60 тысяч праглядаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках