6 траўня 2024, панядзелак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдактары вядучых газет ЕЗ: задобрыванне Пуціна - шлях у нікуды

10
Рэдактары вядучых газет ЕЗ: задобрыванне Пуціна - шлях у нікуды

Рэдактары ключавых выданняў кантынента звярнуліся з адкрытым лістом да ўрадаў Еўразвязу.

Тэкст дакумента падпісаны Адам Міхнікам, рэдактарам польскай «Газеты Выборчай» (Gazeta Wyborcza) і Пітэрам Валадарскім, галоўным рэдактарам швэдскай «Дагенс Нюхетэр» (Dagens Nyherer). Гэты зварот падтрымана таксама Le Monde (Францыя), Diе Welt (Нямеччына), El País (Гішпанія), La Stampa (Італія), de Volkskrant (Нідэрланды), Der Standard (Аўстрыя), Hospodarske Noviny (Чэхія), Denník SME (Славакія), Dario de Noticias (Партугалія), Lietuvos Rytas (Літва), піша 20khvylyn.com.

«Крывадушнасць, глупства і маўчанне інтэлектуальнай эліты, мастакоў, навукоўцаў і СМІ перад тварам прасоўвання нацысцкага і сталінскага таталітарных рэжымаў заўсёды будзе заставацца ў жалобнай памяці ХХ стагоддзя. Заплюшчванне вачэй на анэксію Аўстрыі, Чэхаславакіі, Прыбалтыкі заўсёды застанецца ганьбай Еўропы. Ніхто не казаў так прыгожа аб свеце і міжнародных законах, як Гітлер і Сталін; і ніхто не зрабіў так шмат злачынстваў, як гэтыя дыктатары.

Сёння, Еўропа маўчыць пра агрэсіўнасць імперыялістычнай палітыкі Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Захад моўчкі трывае яго агрэсіўную палітыку, якая відавочна парушае суверэнітэт іншых краін: Малдовы, Латвіі, Грузіі, і, у першую чаргу - Украіны.

Еўрапейскі Звяз дзейнічае так, як быццам ён вялікая нейтральная Швайцарыяй ў сучасным свеце - гэта датычыцца палітычных і бізнэс-элітаў. Але Еўропа - гэта не вялікая Швайцарыя. Дзве крывавыя сусветныя вайны пачаліся тут.

Таму, мы - інтэлігенцыя, журналісты, навукоўцы - павінны быць пільнымі і папярэджваць як сучасныя «Капіталійскай гусі». Мы не павінны быць у палоне старых ілюзій; мы не павінны прымаць канфармізм. Наш абавязак - гаварыць выразна, рашуча і цяпер», - такімі словамі пачынаецца зварот галоўных рэдактараў еўрапейскіх ліберальных выданняў.

«Цяперашняя вайна з Украінай, пачалася з анэксіі Крыму», - нагадваюць кіраўнікі найбуйнейшых газет Еўропы.

«Супакаенне - гэта дарога ў нікуды. Пуцін не палітык еўрапейскага тыпу; гэта палітык, чый жыццёвы шлях з'яўляецца сталым авантурызмам», - адзначаецца ў звароце.

«Мы - галоўныя рэдактары газет з усіх краін Еўропы - заклікаем лідэраў краін Еўрапейскага Звязу спыніць агрэсіўную палітыку прэзідэнта Пуціна. Досвед вучыць, што дыялог з Пуціным - гэта марнаванне часу - калі толькі не грунтуецца на адзінстве і цвёрдасці. [...] Спадар Пуцін дагэтуль пастаўляе зброю і наймітаў на ўсход Украіны. Ён працягвае збіраць свае войскі ўздоўж мяжы. Але Украіна мае права выбіраць шлях еўрапейскай дэмакратыі, і ўкраінцы маюць права жыць у сумленнай дзяржаве. Магчыма, будучыня Еўрапейскага Звязу вызначаецца сёння ва Усходняй Украіне», - падкрэсліваецца ў звароце.

«Краіны Еўрапейскага Звязу павінны выкарыстоўваць усе сродкі ціску: спыненне паставак зброі ў Расеі, эканамічныя і палітычныя санкцыі. Салідарнасць супраць спадара Пуціна - гэта рэальны адказ на ўкраінскі крызіс», - мяркуюць галоўныя рэдактары вядучых еўрапейскіх газет.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках