4 траўня 2024, Субота, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Легія» можа вярнуцца ў Лігу чэмпіёнаў

1
«Легія» можа вярнуцца ў Лігу чэмпіёнаў

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Польшчы Збігнеў Бонек заявіў, што польскі клуб «Легія» можа зноў выступіць у Лізе чэмпіёнаў УЕФА.

Аб гэтым піша gazeta.ru.

«Я тэлефанаваў першым асобам УЕФА, мяне выслухалі, але адказ быў адзін: «Паводле рэгламэнту «Легію» можна толькі дыскваліфікаваць». Аднак ёсць пэўныя тонкасці. Напрыклад, памылкі, дапушчаныя дысцыплінарным камітэтам. Напэўна, іх праца праведзеная неідэальна.

Цяпер гэта вывучаюць нашы юрысты. Калі памылкі будуць выяўленыя, то пастанова камітэта можа быць скасаваная», - цытуе Бонека Eurosport.

Раней УЕФА ужыў санкцыі да «Легіі» праз удзел у матчы ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага кола Лігі чэмпіёнаў супраць «Сэлтыка» (2: 0) дыскваліфікаванага абаронцы Барташа Берашыньскага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках