2 траўня 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачывальнікі пад Менскам знішчаюць знакі ДАІ «Уезд забаронены»

2
Адпачывальнікі пад Менскам знішчаюць знакі ДАІ «Уезд забаронены»

Жаданне адпачыць з найбольшай выгодай прымушае аўтамабілістаў грэбаваць ПДР.

Яны пакідаюць заўважаць знакі «Уезд забаронены». Пад «цагліну» можа ехаць толькі спецыяльны абслуговы транспарт, тэхніка МНС, міліцыі і самаходы хуткай дапамогі. Астатнім дарога замкнёная. Фактычна справы ідуць інакш. ДАІ рэгулярна ладзіць рэйды, аднак і кіроўцы часам робяць крокі ў адказ, піша «Мінск-навіны».

Менскае мора - самы наведвальны вадаём у наваколлі сталіцы, пляжы запоўненыя адпачывальнікамі. Перад тым як заехаць у зону адпачынку, інспектары пераконваюцца, што знак «Уезд забаронены» на месцы. «Знарок звяртаю ўвагу, бо людзі, якіх мы штрафуем, часам у адплату пашкоджваюць альбо збіваюць знакі, - кажа інспектар ДПС. - За гэта, дарэчы, таксама прадугледжаная адказнасць». Маецца на ўвазе адміністрацыйная адказнасць за дробнае хуліганства і пашкоджанне маёмасці».

Адбываюцца на пляжах і зусім смяхотныя выпадкі. Аднойчы мужчына, ладна кульнуўшы, пачаў катацца ўздоўж берага на джыпе пад ухвальныя воклічы адпачывальнікаў. Дакатаўся да таго, што самаход насёрбаўся вады і заглух. П'яненькі кіроўца сеў на капот і стаў думаць, як дапяць да берага. Давялося экіпажу ДАІ браць аўто на буксір.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках