2 траўня 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калона вайсковай тэхнікі з РФ прарываецца ў Луганск

17
Калона вайсковай тэхнікі з РФ прарываецца ў Луганск

Колькасць тэхнікі і склад калоны цяпер удакладняюцца.

Калона расейскай вайсковай тэхнікі, якая сёння перасекла мяжу ў раёне пункта прапускання Ізварына, паспрабуе праткнуцца на дапамогу ваеўнікам у аточаным Луганску.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў вяшчальнік інфацэнтра РНБА Андрэй Лысенка, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

На пытанне, чаму калона не была знішчаная з паветра, Лысенка адказаў, што гэты адцінак мяжы цяпер не кантралюецца сіламі АТА.

"Але я вас запэўніваю: тое, што сюды зайшло, адсюль ужо не выйдзе", - сказаў ён.

Колькасць тэхнікі і склад калоны, паводле ягоных слоў, цяпер удакладняецца.

Нагадаем, уночы ў пятніцу журналіст брытанскай газэты Guardian паведаміў, што на ягоных вачах калона з 20 расейскіх БТРаў і вайсковых грузавікоў перасекла расейска-украінскую мяжу ў раёне Данецка Растоўскай вобласці. Паводле ягоных слоў, заходнія журналісты ўпершыню ўбачылі на свае вочы перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі ва Украіну.

Пазней у РНБА спраўдзілі гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках