4 траўня 2024, Субота, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-спікер Рады: Раней рэгіяналы баяліся Майдана, цяпер паднялі нос

6
Віцэ-спікер Рады: Раней рэгіяналы баяліся Майдана, цяпер паднялі нос

Руслан Кашулінскі заклікае як мага хутчэй змяніць склад Вярхоўнай Рады.

Такое меркаванне ён выказаў у эфіры «Шустэр live» у пятніцу, паведамляе «Украінская праўда».

Ён адзначыў, што цяпер у парламенце даводзіцца з вялікімі праблемамі прымаць важныя пастановы. «Я хачу нагадаць 2012: фракцыя Партыі рэгіёнаў - 208, фракцыя камуністаў - 33 разам 241 [дэпутатаў]. Сёння ні адна пастанова ВР без гэтых людзей немагчымая», - кажа Руслан Кашулінскі.

«Свабодавец» адзначыў, што ўсе гэтыя людзі застаюцца дэпутатамі, хоць многія з іх пакінулі фракцыю Партыі рэгіёнаў.

«Яны выйшлі з Партыі рэгіёнаў, а ПР з іх не выйшла, - кажа Кашулінскі. - Далей застаюцца дэпутатамі Януковіч-малодшы, Пшонка, Цароў, Клюеў. Нікога яшчэ не пазбавілі [паўнамоцтваў], бо іх - большасць. Сёння яны, бачачы , што люстрацыі няма, нікога не пасадзілі, ні ў каго нічога з нарабаванага не забралі, перагрупаваліся... Раней баяліся Майдана, цяпер паднялі нос».

З ягоных слоў, «колькасць агентаў уплыву Расеі ў парламенце зашкальвае», таму віцэ-спікер заклікаў да хутчэйшага абнаўлення складу парламента.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках