4 траўня 2024, Субота, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая фатаграфія працоўнага iPhone 6 з'явілася ў сетцы

14

Да гэтага на ўсіх здымках апарат фігураваў з выключаным дысплэем.

Партал TMZ апублікаваў першую фатаграфію неанансаванага iPhone 6, у якога уключаны экран. Да гэтага на ўсіх здымках апарат фігураваў з выключаным дысплэем, што давала падставу меркаваць, што гэта былі толькі макеты, піша «Газета.Ru».

Смартфон быў выкрадзены з заводу Foxconn адным з былых супрацоўнікаў. Як паказала крыніца, апарат працуе не на паўнавартаснай iOS - гэта зрэзаная версія, закліканая схаваць усе магчымасці новай АС у выпадку такіх уцечак.

Анонс новага смартфона чакаецца ў верасні. Паводле наяўнай з неафіцыйных крыніц інфармацыі, апарат атрымае павялічаны экран дыяганаллю 4,7 цалі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках