1 траўня 2024, Серада, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі пра блакаванне Хартыі'97: Праўду пішуць, таму і закрываюць

33

Жыхары Менска - пра тое, чаму наш сайт блакуецца ў Беларусі.

Дзяржаўны манапаліст «Белтэлекам» надалей блакуе charter97.org. Кампанія па-ранейшаму адмаўляецца ад якіх-небудзь каментароў. Шукаць прычыны знікнення доступу да сайта журналісты тэлеканала «Белсат» адправіліся на вуліцы Менска. Вось як патлумачылі жыхары горада блакаванне charter97.org:

- Напэўна таму што гэта апазіцыйны сайт.

- Уладам не зусім класна чуць тое, што яны не хочуць чуць.

- Нявыгадна, каб народ ведаў альтэрнатыўны пункт гледжання.

- Палітыка дзяржавы, відаць.

- Напэўна, праўду піша, таму і закрываюць.

- Камусьці гэта не моцна падабаецца.

Аўтары сюжэту тэлеканала нагадваюць, што charter97.org вядомы сваёй паслядоўнай крытыкай уладаў, праз якую ўжо неаднаразова сутыкаўся з рэпрэсіямі: штрафамі, ператрусамі, збіццём, арыштамі і забойствамі.

Галоўны рэдактар сайта Наталля Радзіна ўпэўненая ў тым, што ў гэтым блакаванні ёсць і расейскі след. «Блакаванне charter97.org у Беларусі - гэта дэманстрацыя баязлівасці Лукашэнкі, які пайшоў на прывязі ў Расеі. Мабыць, Расея плануе нейкія больш актыўныя дзеянні ў дачыненні да Украіны. Лукашэнка, як верны саюзнік Крамля, будзе ёй у гэтым дапамагаць і ў гэтым выпадку яны разам дзейнічаюць супраць свабоды слова», - заявіла яна.

З гэтым згодны і незалежны журналіст з Гародні Анджэй Пачобут, які таксама неаднаразова падпадаў пад рэпрэсіі за сваю прафесійную дзейнасць, у тым ліку і за артыкулы на charter97.org. «Беларускія ўлады будуць спрабаваць стварыць віртуальную Беларусь, якая будзе адпавядаць рэальнай - з запалоханымі і непадрыхтаванымі да крытыкі людзьмі», - сказаў ён.

Нагадаем, 14 жніўня «Белтэлекам» заблакаваў доступ да нашага сайту з тэрыторыі Беларусі. Зараз доступ да сайта часткова з'явіўся для беларускіх карыстальнікаў дзякуючы дзеянням нашай службы тэхпадтрымкі. Гэты поспех часовы і пасля выходных мы чакаем дзеянняў у адказ беларускіх уладаў.

Інструкцыя па абыходзе блакавання

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках