1 траўня 2024, Серада, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На даху царквы XVI стагоддзя ў Заслаўі чарапіцу замянілі металапрофілем

19

У Заслаўі доўжыцца рамонт Спаса-Праабражэнскай царквы - былога пратэстанцкага кальвінскага збору.

Карэспандэнт «Салідарнасці» стаў сведкам таго, як вяліся гэтыя працы.

На даху царквы старую чарапіцу замянілі металапрофілем. І дэмантаж старога даху, і кладка новага праводзілася рабочымі без касак і страховак. Адна з касак зрэшты, ляжала на лаве каля царквы.

На тэрыторыі замчышча ў вялікай колькасці кладзецца тратуарная плітка. Ранейшыя вузкія дарожкі сталі шырэйшыя ў разы. Бетонную лесвіцу літаральна «ўрэзалі» у культурны пласт. Праўда, якасць кладкі выклікае пэўныя пытанні. «Хвалі» няроўнасцяў прыкметныя няўзброеным вокам.

А вось чаго на месцы работ не ўбачыш, дык гэта пашпарта аб'екта. А гэта, як распавёў старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, з'яўляецца парушэннем закона. Царква і прылеглая тэрыторыя знаходзяцца пад абаронай закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны і ў выпадку якіх-небудзь рамонтных работ пашпарт аб'екта - абавязковы.

Рэканструкцыя царквы ў Заслаўі адобраная Міністэрствам культуры.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках