1 траўня 2024, Серада, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы паказалі самы хуткі седан - Dodge Charger SRT Hellcat

20

Амерыканская кампанія Dodge паказала самы хуткі і магутны седан у свеце - Charger SRT Hellcat 2015 мадэльнага года.

Да 60 міль у гадзіну (96,5 км/г) Dodge Charger SRT Hellcat здольны разагнацца ўсяго за 3,7 секунды; чвэрць мілі з месца такі Charger праходзіць усяго за 11 секунд, а максімальная хуткасць складае 328 км/г, піша av.by.

Пад капотам навінкі усталяваны той жа 707-магутны рухавік HEMI V8 аб'ёмам 6,2 літра з турбанадзьмувам і 650 фунтаў на фут крутлівага моманту, што і ў Dodge Challenger SRT Hellcat 2015 года.

Са слоў прадстаўнікоў Dodge, гэтыя лічбы робяць яго «самым хуткім, самым магутным серыйным седанам ў свеце, а таксама найбольш тэхналагічна прасунутым чатырохдзверцавым мускул-карам у Амерыцы».

Падчас прэзентацыі, кіраўнік Dodge Tim Kuniskis распавёў, што агульная маса Charger SRT Hellcat складае блізу 2114 кг, што прыблізна на 45 кг больш у параўнанні з «зараджаным» Challenger, а сама вага размеркаваная ў прапорцыі 54:46, аднак ён таксама адзначыў, што лішняя вага сапраўды дапамагае аўтамабілю задаць добры старт у спрынце на чвэрць мілі. Вынік седана - 11 секунд супраць выніку купэ - 11,2 сек.

Для параўнання, Chevrolet Camaro ZL1 «прабягае» 1/4 мілі за 11,96 секунд на хуткасці 188 км/г, Viper SRT GTS 2014 года за 11,4 секунды і найноўшы Corvette ZR1 - за тыя ж 11,4 секунды. А практыкаванне 0-160-0 км/г Charger SRT Hellcat выконвае менш за 13 с.

Скрынка перадач у самым хуткім седане ад Dodge - 8-ступеньчаты агрэгат 8HP90 фірмы ZF, названы ў кампаніі TorqueFlite. Перадаецца цяга, натуральна, толькі на колы задняй восі.

Dodge Charger SRT Hellcat даступны з двума бірулькамі - чырвонымі і чорнымі. Першая ні ў чым не абмяжоўвае свайго гаспадара, а другая - «душыць» матор да 507 л.с. Для тых, хто не давярае староннім людзям за стырном свайго аўто ёсць спецыяльны рэжым Valet, які актывуецца і дэзактывуецца ўводам чатырохзначнага пароля. У ім электроніка не дазваляе магутнаму V8 раскруціцца вышэй 4000 аб/мін, адключаецца launch control, блакуецца першая перадача (падстырновы пераключальнік таксама не працуе), налады шасі і сілавога агрэгата перакладаюцца ў Street, а сістэма стабілізацыі становіцца больш строгай.

У адрозненне ад звычайнага «Чарджэра», новы седан можа пахваліцца таксама ўзмоцненымі тармазамі (спераду ўсталяваныя 390-міліметровыя дыскі з 6-поршневымі суппортамі, ззаду -4-поршневыя), 20-цалевымі алюмініевымі колавымі дыскамі з покрыўкамі Pirelli P-Zero агрэсіўным пярэднім бамперам, перайначаным заднім бамперам, вентыляваным капотам і спайлерам на багажніку. У салоне ўсталёўваюцца спартыўныя сядзенні з падагрэвам і вентыляцыяй, аздобленыя скурай Nappa, новае стырновае кола, лічбавая прыборная панэль, аўдыёсістэма Harmon Kardon і інфармацыйна-забаўляльная сістэма Uconnect.

Продажы новага Charger SRT Hellcat стартуюць у першым квартале 2015 года. На гэты момант інфармацыі аб кошце няма, аднак не варта чакаць лічбы меншай, чым $60 000. Генеральны дырэктар Dodge таксама аспрэчвае чуткі, што вытворчасць будзе абмежаваная 1200 адзінкамі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках